GorodMozyr.by

Главная » 2015 » Октябрь » 19 » В Мозыре открывается художественная выставка "НА МАЗЫРСКІМ УЗВЫШШЫ"

В Мозыре открывается художественная выставка "НА МАЗЫРСКІМ УЗВЫШШЫ"

У кожнага сапраўднага беларускага творцы ёсць мара: паехаць ў Мазыр, пастаяць на яго высокіх пагорках, убачыць шырокую плынь Прыпяці і неабмежаваныя навакольныя далягляды. Пасля такога падарожжа і моцных эстэтычных уражанняў ніколі не будзе творчага застою і антыкрэатыўнай млявасці.
Сёлета гэту мару ў кастрычніцка-лістападаўскі час здзейсніць перасоўная суполка мастакоў з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Суполка мае сімвалічнае найменне “Абуджэнне” і ставіць сваёй мэтай адкрыццё Беларусі для нашых суайчыннікаў і аматараў мастацтва з іншых краін.
За дзесяцігоддзе Незалежнасці наша краіна стала яшчэ прыгажэйшай і прыцягальнай. Убачыць і ўславіць яе па-новаму – вялікая і натхняльная задача сучаснай творчасці. Таму ўжо больш як пяць гадоў мастакі-“абуджэнцы”, стартаваўшы з горада Узда, што на Міншчыне, вандруюць па рэгіёнах Беларусі з выставамі. За гэты час падрасло маладое пакаленне – навучэнцы мастацкай майстэрні Уладзіміра Сайко: Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Уладзіслаў Шуцько. Разам са сталымі калегамі-“абуджэнцамі” яны прымаюць удзел у мазырскай выставе.
У творчай суполкі ёсць звычай запрашаць да ўдзелу ў выставах і асобных пачынаючых мастакоў розных узростаў для іх падтрымкі. Таму ў гэтым творчым праекце таксама ўдзельнічаюць госці суполкі: мастачкі з Мінска і Узды Вольга Гацко і Лізавета Прышчэпа.
Гэта выстава мае шырокі тэматычны творчы дыяпазон. Мастакі жадаюць пазнаёміць мазырчан з каларыстычным багаццем і лірычным настроем розных пейзажных матываў нашай краіны, закранаюць тэму чарнобыльскай адчужанасці на пакінутай зямлі, звяртаюцца да шматзначных сімвалічных асацыяцый, якія нараджаюцца пры паглыбленым сузіранні стану прыроды.
У цэнтры ўвагі не толькі сучасныя пейзажы горада, напісаныя літаральна перад адкрыццём выставы, але і яго даўнішнія вуліцы і маляўнічыя закуточкі, падгледжаныя з пэндзалем і алоўкам 40 гадоў таму. У экспазіцыі таксама будзе прадстаўлена тэма Першай сусветнай вайны, якая закранула і Мазыршчыну, а таксама тэма плённых творчых сувязей мастацтва Гомельшчыны з вялікімі эпохамі еўрапейскага мастацтва.
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца майстар-клас удзельнікаў выставы: маляванне з натуры, а таксама дыскусіі пра сучасны стан беларускага мастацтва і яго сучасныя і актуальныя творчыя задачы.




Автор: Навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Алёна Занкевіч

Другие новости:

Мозырянин угрожал ножом подростку и требовал отыскать квартиру неизвестного Руслана
Мозырянин угрожал ножом подростку и требовал отыскать квартиру неизвестного РусланаЗа прошедшие сутки на Гомельщине две женщины лишились жизни из-за ДТП
За прошедшие сутки на Гомельщине две женщины лишились жизни из-за ДТПВ Мозыре турецкая фура сбила пешехода на неосвещенной улице
В Мозыре турецкая фура сбила пешехода на неосвещенной улицеВ ДТП на Смоленщине погибли трое жителей Калинковичского района
В ДТП на Смоленщине погибли трое жителей Калинковичского района


Всего комментариев: 0
Добавить комментарий
avatar